«Ласкавая, самабытная, спрадвечная родная мова…»: - с гэтых слоў пачалася сустрэча аматараў роднай мовы ў iнтэрнаце УА «МДФЭК» 21 лютага 2024 года. З нагоды Мiжнароднага дня роднай мовы на сустрэчы гучалi песні, вершы, урыўкi з апавяданняў знакамiтых беларускiх паэтаў i пiсьменникаў, як классiкоў беларускай літаратуры, так i сучасных аўтараў.

Прысутнiчая ў зале моладзь далучылася  i выкарыставала  выключную магчымасць дакрануцца да прыгожага, узгадаць i яшчэ раз падзякваць майстрам слова за iх творчасць, за iх грамадзянскасць і патрыятызм. Таму што валоданне роднай мовай адчыняе нам духоўны скарб нашага народа, аб ядноўвае  ў адзiную  нацыю, дапамагае захоўваць айчынную культуру i спасцiгнуць вышэйшыя  каштоўнасцi, прыгажосць той зямлi, дзе нарадзiлiся нашы продкi, дзе мы жывем  i  будуць жыць нашы нашчадкi.