16 лютага 2023 года навучэнцы фiлiяла наведалi Мінскую абласную бібліятэку імя А. С. Пушкіна, дзе прайшла сустрэча да 130-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, перакладчыка і фалькларыста Максіма Гарэцкага.
На мерапрыемства былi запрошаны госці, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай літаратуры XX-XXI ст. Інстытута літаратуразнаўства імя Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Ігар Міхайлавіч Шаладонаў і беларускі паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Леанід Дранько-Майсюк, якiя прыадкрылi таямніцы жыцця і таленту палымянага сына Беларусі, які аказаў значны ўплыў на станаўленне нацыянальнай самасвядомасці.
Навучэнцы таксама пазнаемiлiся з перасоўнай лiтаратурна- дакументальнай экспазiцыяй "Ахвярую сваiм "Я", прадстауленай Дзяржауным музеем гiсторыi беларускай лiтаратуры, якая ахоплiвае ўсе перыяды жыцця Гарэцкага i створана на аснове алiчбаваных фотаздымкаў, дакументаў, рукапiсаў i прыжыццевых выданняў пiсьменнiка.
Напрыканцы сустрэчы навучэнцы разам з выступаючымі і гасцямі зрабілі сумесны фотаздымак на памяць.