22 сакавiка 2022 года ў Цэнтральнай раённай бiблiятэцы iмя Я.Купалы адбылася сустрэча вучняў фiлiяла з супрацоўнiкамi аддзела гiсторыi беларускай мовы центра даследванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры Нацыянальнай Акадэмii Навук Рэспублiкi Беларусь на тэму: «Родная мова – бы колас, зярняткi словы яе…».
Доктар фiлалагiчных навук, прафесар беларускай i замежных моў Акадэмii Унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь Мароз В.К. распаведала прысутнiчым пра творчы шлях народнага паэта Беларусi, песняра Я.Купалу: «У творах нашых паэтаў i празаiкаў захоўваецца скарб кожнага свядомага чалавека – родная мова. Яна валодае вялiкiмi магчымасцямi: аб’ядноўвае людзей, натхняе, захоўвае ў сабе духоўную спадчыну народу».
Скончылася сустрэча чытаннем па радках вучнямi верша Я.Купалы «А яна…», якое сёння, як i ранней, кранае сэрца моладзi.
Таксама вучнi азнаёмiлiся з тэматычнай выставай.